22.05.2020
Тэма: Пазакласнае чытанне
План:
Сёння на уроку ты пазнаёмішся з творамі пра сям’ю, пра сумесныя справы бацькоў і дзяцей.
Моўная разминка.
Свеціць як сонца,
Ад самай калыскі
Вобраз любімы,
Родны i блізкі.
(Мікола Xвeдapoвіч)
- Прачытай вочкамі.
- Чытанне шэптам.
- Чытанне-«гудзенне».
- Чытанне з клічнай інтанацыяй.
*Пра каго ідзе размова?
Пазнаёмся з творамі для чытання.
- Назаві вершаваныя творы пра матулю.
- Што дзяўчынка хацела падарыць маме ў вершы Эдзі Агняцвет "Маме"? Разгледзь малюнак і ўспомні радкі з верша, зачытай іх.
- Успомні верш Веры Вярбы "Матуліны рукі" і выканай гульнявое практыкаванне.
Што робяць матуліны рукі для дзяцей?
Гульня "Так ці не"
- Якія рукі ў мамы ў вершы Паўлюка Пранузы "Маміны рукі"?
Успомні творы ў прозе пра матулю. Што ў цябе выклікала ўсмешку ў творы "Кампот" Клаўдзіі Каліны?
Якія творы пра бабулю ведаеш? Знайдзі памылкі ў апавяданні Васіля Хомчанкі "Апельсін". Адзнач словы, якія няправільна ўжыты.
- Злучы часткі прыказак пра сям'ю, матулю.
- Прачытай творы да раздзела «Падарожжа ў лета» i cпicaм ліаратуры па тэме.
20.05.2020
Тэма: "Ты,мой тата, самы лепшы" М.Кот, "Чарощнае слова" М.Даніленка
План:
1. Прачытай прыказкі на с.108
2. Прачытай апавяданне на с.108-110
3. Адкажы на пытанні с.110-111
4. Д/З: с.108-110, выразнае чытанне
15.05.2020
Тэма: "Пранясі праз пакаленні чалавечнасці і сумленне". І.Муравейка "Праўнук Перамогі"
План:
Сёння на ўроку ты пазнаёмішся з творам Івана Муравейкі "Праўнук Перамогі".
1. Моўная размінка.
Нам хораша ў нашай краіне.
Жыві, Беларусь, прыгажэй!
(Hiнa Галіноўская)
Прачытай скорагаворку, выразна вымаўляючы кожнае слова.
Прачытай моўчкі 3 разы.
Прачытай шэптам.
Прачытай хутка.
Прачытай з клічнай інтанацыяй.
Прачытай моўчкі 3 разы.
Прачытай шэптам.
Прачытай хутка.
Прачытай з клічнай інтанацыяй.
За што мы любім сваю Радзіму?
Цi заўсёды на Беларусі было мipнa i спакойна?
2. Гульня "Перакладчыкі"
Перакладзіце словы, якія сустрэнуцца ў творы, на рускую мову.
3. Прачытай.
Прачытай дыялог Васілінкі i Лянка на с. 104.
4. Прачытай верш "Праўнук Перамогі" Івана муравейкі, с. 105-106.
Адкажы на пытанні, с. 106.
Чаму мы павінны заўсёды помніць пра подзвіг ветэранаў?
5."Чароўная скарбонка"
Разгледзь выявы помнікаў. Прачытай інфармацыю аб іх. Раскажы, што запомнілася.
6. Д/З: с.105-106 ,выр. чыт.
13.05.2020
Тэма: Праверка сфарміраванасці навыку чытання.
С.120, за 1 хвіліну прачытаць дадзены тэкст. Колькасць прачытанных слоў напісаць у вайберы.
08.05.2020
Тэма: "Што любіць бабуля?" А.Якімовіч, верш "Трускалкі" У.Мацвеенка, "Як сон знайшлі" В.Ткачоў.
План:
1. Прачытай дыялог Лянка і Васілінкі на с.97
2. Прачытай апавяданне "Што любіць бабуля?". Адкажы на пытанні с.98
3. Прачытай верш "Трускалка" У.Мацвеенкі на с.99-100. Адкажы на пытанні с.100.
4. Прачытай апавяланне "Як сон знайшлі" на с.101-103. Адкажы на пытанні с.103
5. Д/З: с. 98-103, выр.чыт.
06.05.2020
Тэма: "Дома маме памагаць-не рукамі памахаць" Р.Барадулін, верш "Памочніца"Г.Каржанеўская, "Мышка Пік-Пік прыбірае норку" Л.Рублеўская.
План:
1. Прачытайце дыялог Васілінкі і Лянка на с.91. Адкажыце на пытанні на с.91
2. Знаёмства са значэннем слова ПІСЯГІ. Пісягі-гэта брудныя сляды на стале.
3. Чытанне верша Г.Каржанеўскай "Памочніца" на с.92. Адкажы на пытанні на с.93.
4. Прачытыйце урывак з аповесці-казкі"Прыгоды мышкі Пік-Пік" на с.94-96. Адкажы на пытанні на с.96.
5. Д/З: с.94-96, выразнае чытанне.
24.04.2020
Тэма: "Як вясна прыйшла ў гаі, разбудзіла ручаі і паклікала ізноў птушак з выраю дамоў". Я.Пархута "Птушыны інтэрнат".
План:
1. Моўная размінка
-Прачытайце, устаўляючы прапушчаныя словы, каб атрымаўся тэкст на тэму "Вясна"
Прыйшла__________. У небе ззяе яркае____________. Дзьме лёгкі________. Звонка булькаюць вясёлыя_________. На дрэвах паказаліся зялёненькія __________.
З выраю прыляцелі_________ і ___________. На палянцы зацвілі першыя_________. Хораша_____________.
З выраю прыляцелі_________ і ___________. На палянцы зацвілі першыя_________. Хораша_____________.
2. Прачытайце скорагаворку з адпаведнай інтанацыяй і лагічным націскам.
Прыляцелі птушачкі - птушачкі-пяюшачкі.
Прыляцелі птушачкі - птушачкі-пяюшачкі?
Прыляцелі птушачкі - птушачкі-пяюшачкі!
3. Прачытай твор "Птушыны інтэрнат"
4. Адкажы на пытанні с.78-79
5.Д/З: с.76-78, падрыхтуй пераказ
22.04.2020
Тэма: "Рады мы вясну сустрэць", просім сонца край каханы абудзіць і абагрэць" (З.Верас).
Я.Колас "Прылёт птушак"
План:
1. Моўная размінка
З горкі-горачкі, дзе грэчка,Ручаёк прыбег да рэчкі.
- Прачытай павольна.-Прачытай ў хуткім тэмпе.
-Прачытай з пытальнай інтанацыяй.
-Прачытай з радасцю.
-Прачытай сумна.
2. Прачытай дыялог Васілінкі і Лянка на с.69
-Хто з дзяцей ведае птушак?
-Якая птушка намалявана?
3. Чытанне прыказкі ў падручніку з дакладным вымаўленнем кожнага гука на с. 70
- Як ты разумееш сэнс прыказкі?
-Якая птушка прылятае першай?
-Чаму ластаўка прылятае, калі з`яўляецца на дрэвах лісце?
4. Прачытай апавяданне "Птылёт птушак" на с. 70-72
-Адкажы на пытанні падручніка (старонка 72-73)



Комментариев нет:
Отправить комментарий