Беларуская мова

27.05.2020
Тэма: Паўтарэнне

На ўроку ты

успомніш правілы напісання слоў;
будзеш вызначаць націск у словах, дзяліць словы на склады;
называць гукі і літары беларускай мовы.

Хвілінка чыстапісання.
  • Спішы спалучэнні літар. Якія ў іх словы схаваліся? Пра што пойдзе гаворка на ўроку?
  • Прачытай выказванне. Дапоўні словамі.
Паўтары.







Выканай. 

  • Пр. 200, с. 115, пісьмова.
Прачытайце. У якім сказе заключаецца галоўная думка верша? Чаму людзі славяць хлеб?

Хле(б/п)
На стале за(у/ў)сёды ёс(т/ц)ь.
Пастаянны ён, не гос(т/ц)ь.
Яму слава і хвала,
Бо (у/ў)сяму ён галава.
  • Пр. 203. Прачытайце назвы професій. Паспрабуйце растлумачыць, што робяць людзі кожнай з гэтых прафесій. Спішыце словы ў алфавітным парадку. Выдзеленае слова падзяліце на склады.
Палявод, камбайнёр, трактарыст, пекар, мельнік, прадавец.



Правер сябе.
  • Адкажы на пытанні на флэш-картках. 


  • Пр. 205, с. 117. 
Прачытайце верш. Спішыце, падкрэсліце няпарныя цвёрдыя зычныя гукі.

Чорны, белы хлеб ці здобу
еш, але не забывай
быць удзячным хлебаробу,
што вырошчваў ураджай.






25.05.2020
Тэма: Падзел тэксту на часткі: пачатак, асноўная частка, заключная частка.
План:
На ўроку ты
будзеш вучыцца вылучаць у тэксце пачатак, асноўную частку, канцоўку;
дапаўняць тэкст неабходнай часткай.

Хвілінка чыстапісання.
  • Запішы спалучэнні літар.
  • Запішы слова і спалучэнне слоў. Якая сувязь існуе паміж імі?
Успомні.

  • Дапоўні сказы патрэбнымі словамі. Перамясці словы. Прыдумай загаловак да тэксту.


Вывучы.
  • Вызнач паслядоўнасць сруктурных частак тэксту па дадзенай харакатрыстыцы. Падумай, што будзе  пачаткам, асноўнай часткай, канцоўкай і размясці ў такой жа паслядоўнасці.

  • Перамясці часткі тэксту ў адпаведнасці са зместам: пачатак, асноўная частка, канцоўка.

  • Да асноўнай часткі і канцоўкі  прыдумай пачатак. Правер сябе з дапамогай флэш-карты.











  • 22.05.2020

  • Тэма: Загаловак
    План:
    На ўроку ты
    будзеш вучыцца падбіраць загаловак да тэксту;
    замацуеш навык у вызначэнні галоўнай думкі і тэмы тэксту;
    напішаш пісьмовы пераказ тэксту.

    Хвілінка чыстапісання.
    • Запішы спалучэнні літар.
    • Запішы сказ.
    • Запішы словы-адказы.
                        Гульня "Перакладчыкі"

    • Прачытай тэкст, пр. 194, с. 111-112.  Вызнач яго тэму і галоўную думку. 
    • Падбяры загаловак да тэксту з прапанаваных на с. 112.
    • Разгледзь сюжэтныя малюнкі, пр. 195, с. 112. Суаднясі іх са зместам тэксту з папярэдняга практыкавання. Выбяры сказы з тэксту, якімі можна падпісаць кожны малюнак. У цябе атрымаўся малюнкавы план.
    • Падбяры загаловак да кожнай групы сказаў. У цябе атрымаўся слоўнікавы план.
    • Правер сябе з дапамогай флэш-картак.


    • Адкажы на пытанні да тэксту пр. 194 з выкарыстаннем апорных слоў пр. 196, с. 113.
    • Размясці птушак так, як яны з'яўляліся ў тэксце.

    • Устаў прапушчаныя літары. Назаві правіла, якое неабходна ведаць, каб напісаць слова правільна.

    • Запішы тэкст, выкарыстоўваючы пытанні да тэксту, малюнкавы і слоўнікавы план.
    • Правер напісанае.
    • Ацані запісаны тэкст:
    - падзеі перададзены паслядоўна +\-;
    - важныя звесткі не прапушчаны +\-;
    - сказы аформлены правільна: пішуцца з вялікай літары, у канцы стаіць кропка, думка ў сказе закончана +\-;
    - словы ўжываюцца правільна +\-;
    - памылак у напісанні слоў няма +\-.

    Адкажы на пытанні на с. 114.





    20.05.2020
    Тэма: Кантрольны дыктант.
    План: 
    Сёння на уроку ты успомніш правілы напісання слоў. Замацуеш навык напісання тэксту пад дыктоўку.

    1. Падрыхтуйся.
    Гульня "Чацвёрты лішні"



    2. Устаў прапушчаныя літары. Перамясці слова да  правіла ў адпаведнасці з устаўленай літарай.
    Гульня "Пазнай правіла"


    3. Успомні правілы напісання дыктанта.

    4.   Настаўнік чытае ўвесь тэкст, ты слухаеш.
          Настаўнік чытае асобнымі сказамі:  
    • першы раз  слухаеш сказ;
    • другі раз - пішаш;
    • трэці раз - правяраеш.
    !Не прабягай вачамі па радку, а прачытвай і прагаворвай шэптам ці сам сабе.

    Пасля запісу ўсіх сказаў - паўторнае чытанне настаўнікам для праверкі ўсяго тэксту.

    5. Дыктант "Лета" 
    • націскай на кнопку і пішы дыктант.

    • Правер напісанне дыктанта з дапамогай флэш-карткі.

    6. Ацані сябе.
    • Працягні выказванне, выразі свае   адносіны да напісання дыктанта:
    "Я ўпэнены ..."
    "Я сумняваюся ..."






    18.05.2020
    Тэма: Тэма і галоўная думка тэксту.
    План:
    Сёння на ўроку ты даведаешся:
    •  што такое  тэма і галоўная думка тэксту;
    •  будзеш вучыцца называць тэму і галоўную думку тэксту.

    1. Хвілінка чыстапісання.

    • Запішы літары і спалучэнні літар.
    • Складзі са слоў сказ. Запішы сказ. Падкрэслі, пра што гаворыцца ў сказе адной лініяй, што пра гэта гаворыцца дзвюма лініямі.
    2. Прачытай інфармацыю пра мову на с. 108.

    3. Праверце, як засвоена інфармацыя пра тэкст з дапамогай флэш-карт.

    4. Выканай пр. 190, с. 109, пісьмова. 
    • Выберы тэму тэксту з прапанаваных:
    - пра сабаку;
    - пра шчаня, якое стала сябрам;
    - пра хатніх жывёл.
    • Падзялі тэкст на сказы. Правільна аформі сказ.
    5. Складзі з прапанаваных груп слоў тэкст. Назаві тэму тэксту, пра што гэты тэкст?


    6. Прачытай пр. 192, с. 110. 
    -Пра што гэты тэкст? 
    -На тэму ці на галоўную думку тэксту ўказвае загаловак? 
    -Якая прыказка з практыкавання 191 дапамагае раскрыць галоўную думку тэксту?

    7. Д/З: практ. 193






    15.05.2020
    Тэма: Тэкст. Адрозненне тэксту ад набору сказаў.
    План:
    Сёння на ўроку ты пазнаёмішся з прыметамі тэксту;
    будзеш вучыцца адрозніваць тэкст ад набору сказаў, вызначаць колькасць сказаў у тэксце.

    1. Хвілінка чыствпісання:
    • Спішы словы. 
    • Запішы сказы.
    2.Вывучы.
    • Адкажы на пытанне: з чаго складаецца тэкст?
    • Разгледзь табліцу.
    3.Выканай пр. 184, с. 105, вусна.

    4. Гульнявое практыкаванне "Тэкст ці не тэкст".

    5. Прачытай правіла на с. 105.

    6. 
    • Правер, як засвоена інфармацыя з правіла і з табліцы з дапамогай флеш-картак.


      7. 
      • Выканай гульнявое практыкаванне "Складзі тэкст".


      8. 
      • Выканай пр. 185, с. 106, пісьмова.
      • Выканай пр. 186, с. 106, вусна.
      9. 
      • Палічы колькасць сказаў у тэксце з дапамогай гульні.


      10. Д/З: Выканай пр. 188, с. 107.






      13.05.2020
      Тема: Вызначэнне слоў у сказе. (класная работа па спасылках-вусна)
      План:
      Сёння на уроку ты замацуеш веды пра сказ, пра сувязь слоў у сказе.
      1. Хвілінка чыстапісання:
      • Запішы спалучэнні літар.
      • Спішы сказ. Падкрэслі словы, якія абазначаюць пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе і што пра іх гаворыцца.
      2. Устаў прапушчаныя літары:

      3. Падпішы слоўнікавыя словы:

      4. Выканай.
      • Падумай, чаму група слоў не з'яўляецца сказам. Злучы карткі парамі:

      5. Складзі сказ са слоў:

      6. Падзялі тэкст на сказы:

      7. Д/З Прыдумай і запішы ў сшытак 3 сказы (у канцы сказа стаіць кропка, пытальнік, клічнік)





      11.05.2020
      Тэма: Вызначэнне слоў, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе.
      План:
      На уроку ты працягнеш вызначаць у сказе словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе, што пра іх гаворыцца, ставіць пытанні да гэтых слоў.

      1. Хвілінка чыстапісання.
      • Спішы спалучэнні літар. 
      • Прачытай сказы. Дапоўні словамі. Запішы сказы. Падкрэслі словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе - адной лініяй, што пра іх гаворыцца - дзвюма лініямі. Успомні інфармацыю пра гэтыя словы з дапамогай табліцы.
      2. Лаві спасылку: 

      3. Выканай пр. 179, с. 102, вусна.

      4. Лаві спасылку:

      5. Выканай пр. 180, с. 103, пісьмова.

      6. Выканай гульнявое практыкаванне "Падзялі тэкст на сказы" па спасылцы:


      7. Д/З: практ. 183



      08.05.2020
      Тэма: Словы, якія абазначаюць, пра каго ці пра што гаворыцца ў сказе.
      План:
      1. Хвілінка чыстапісання урок 82

      2. Практ. 172 у сшытак

      3. Практ. 175 у сшытак

      4. Лаві спасылку:

      5. Д/З: практ.178



      06.05.2020
      Тэма: Сказ.
      План:
      1. Хвілінка чыстапісання: урок 75-81

      2. Прачытай правіла на с.95

      3. Практ.168 на с.96 у сшытак.

      4. Практ.170 на с.97 под дыктоўку дарослых.

      5. Д/З: Практ. 171, правіла на с.95


      25.04.2020

      Тэма: Прыназоўнік. Правапіс прыназоўнікаў.

      План:

      1. Пісьмо пад  дыктоўку слоўнікавых слоў:

      Лесвіца, дзверы, месца, надвор'е, вокладка, адказ, ручнік, ёсць, цыбуля,гарбуз, сусед.

      2. Чытаем правіла на с. 85

      3. Практ. 150 на с.86

      4.Практ. 151 на с.86

      5. Замацаванне тэмы. Ловім спасылку: 

      https://learningapps.org/view2289329

      6. Д/З: Практ.152, правіла с. 85




      24.04.2020

      Тэма: Словы, якія называюць прадметы.

      План:

      1. Хвілінка чыстапісання Урок 74, с.27

      2. Правіла с.81

      3. Паглядзі выдэаролік

      4. Практыкаванне 143 с.81

      5. Правіла с.82

      6. Практыкаванне 146

      7. Выканай заданні (цісні на спасылку 



      8. Д/З: на панядзелак не задаецца



      22.04.2020

      Тэма: Значэнне слова.
      План:
      1. Хвілінка чыстапісання. Урок 73 старонка 27


      2. Практыкаванне 133 (Вусна)


      3. Прачытай інфармацыю на старонцы 75,76


      4. Практыкаванне 135 (Вусна)


      5. Практыкаванне 137, 138 (у сшытак)


      6.  Выканай заданні (цісні на спасылку 
      http://learningapps.org/watch?v=pstrjhdua16)


      7. Д/З: Практ. 141

      Комментариев нет:

      Отправить комментарий

      Уважаемые родителя, ребята 2 "В" класса СШ№3 г.Ошмяны.  Приглашаю Вас посетить наш блог  "Страна Знаний". Я наде...